НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

9 Мая – усенароднае, дарагое для кожнага з нас свята, якое аб’ядноўвае ўсе пакаленні. Няма подзвігу вышэй, чым подзвіг герояў, якія абаранілі Айчыну і якія выратавалі свет!

Вось ужо 76 гадоў аддзяляюць нас ад мая 1945 года, але час толькі ўзмацняе веліч Дня Перамогі і загінуўшых дзеля чыстага неба людзей, якія ў нашых сэрцах і памяці будуць вечна!

Сёння кожны з тых ветэранаў, што жывуць побач з намі, – жывы сведка гісторыі, мужнасці, гераізму і самаахвярнай адданасці роднай Айчыне. Хай у гэтыя святочныя дні адступяць усе трывогі, светлы настрой прыйдзе ў кожны дом. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, доўгіх і спакойных дзён жыцця, душэўнага цяпла, увагі і клопату блізкіх! Міру, шчасця і дабрабыту!

А. ГРЫГАРЭНКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

У. СЯРГЕЙКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Чытайце таксама: