НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

У Новасібірскім аддзяленні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі актывістцы мясцовай беларускай дыяспары Людміле СЧАСЛІВЕНКА, радавыя карані якой паходзяць са Жлобіншчыны, быў уручаны юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі».

Так была адзначана шматгадовая самаадданая праца Людмілы Іванаўны на карысць рознабаковых адносін паміж братнімі народамі. Саветнік згаданага пасольскага аддзялення Андрэй Гасюк, які ўручаў узнагароду (на здымку), падкрэсліў, што адкрыццю прадстаўніцтва беларускай дыпламатычнай місіі ў Новасібірску садзейнічаў і мясцовы Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у імя Еўфрасінні Полацкай, намеснікам дырэктар якога па культуры з’яўляецца Людміла Счаслівенка. «Беларуская дыяспара спрыяе развіццю не толькі культурных, а і эканамічных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй» – дадаў дыпламат. У сваю чаргу Людміла Іванўна прызналася: «Толькі пры падтрымцы родных з Беларусі, з вёскі Скепня, я змагла зрабіць столькі добрых спраў для прапаганды беларускай культуры на сібірскай зямлі».

Раней дзейнасць Людмілы Счаслівенка была адзначана медалём Францыска Скарыны. Гэту высокую дзяржаўную ўзнагароду ёй уручыў у 2008 годзе ў Мінску Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube

Наш канал в Telegram