2 лістапада ў праваслаўных храмах і касцёлах веруючыя будуць памінаюць сваіх родзічаў («дзядоў») і ўсіх хрысціян, якія адышлі ў вечнасць.
Чаму менавіта ў пачатку лістапада беларусы спраўляюць «Дзяды»? Як лічаць этнографы, гэтая традыцыя звязана з прыродным земляробчым календаром, калі селянін ужо сабраў ураджай, і земля нібы памірае. Гаспадар верыў, што ў працы на ніве яму шчодра спрыялі продкі. І вось прыйшоў час дзякаваць іх за гэта.
Калі браць чыста царкоўныя традыцыі, дык у праваслаўных гэты дзень звязаны з памяццю вялікага князя Маскоўскага Дзмітрыя Данскога і воінаў, якія загінулі ў бітве на Куліковым полі (1380 год), адсуль і назва гэтага дня – Дзмітрыеўская бацькоўская субота. А ў католікаў памінальнаму дню папярэднічае Дзень усіх святых.
Напярэдадні памінальнага дня прынята хадзіць на могілкі і наводзіць там парадак. У жлобінчан, як у праваслаўных, так і ў католікаў, на «дзяды» усталявалася традыцыя разам са святарамі наведваць могілкі, каб там сумесна адслужыць паніхіду.
У памінальны дзень таксама гатуюць вячэру, на якую «запрашаюць» сваіх продкаў. Сярод страў – варанае і смажанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі або рыбай, верашчака з каўбасой ды іншыя. У час вячэры гавораць толькі пра продкаў, успамінаюць іх добрыя ўчынкі і парады. У адрозненне ад праваслаўных «дзядоў» у католікаў «застольная» традыцыя распаўсюджана не так шырока, але ўсё роўна мае месца.
Сёння «дзяды» даюць нам такое неабходнае адчуванне роду і малой радзімы.
М. ВАРАНОВІЧ.
«Вялікую радасць душам памерлых прыносіць не толькі малітва, а і наша міласціна за іх», – казаў праваслаўны святы 20 стагоддзя Іаан Максімовіч.
Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах:
Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!
Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!"
Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"
Читайте ndsmi.by в "Контакте"
Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"
Читайте ndsmi.by в "twitter"
Наш канал на YouTube
Наш канал в Telegram