НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

2 лістапада ў касцёлах і хатніх малітвах католікі памінаюць сваіх родзічаў («дзядоў») і ўсіх хрысціян, якія адышлі ў вечнасць.

 

Чаму менавіта ў пачатку лістапада беларусы спраўляюць «Дзяды»? Як лічаць этнографы, гэтая традыцыя звязана з прыродным земляробчым календаром, калі селянін ужо сабраў ураджай, і земля нібы памірае. Гаспадар верыў, што ў працы на ніве яму шчодра спрыялі продкі. І вось прыйшоў час дзякаваць іх за гэта.

Дзяды – сямейнае свята. У гэты дзень ці напярэдадні прынята хадзіць на могілкі, наводзіць там парадак. У жлобінскіх католікаў усталявалася традыцыя на 2 лістапада разам з ксяндзом выязджаць на могілкі і там памінаць сваіх продкаў.

У памінальны дзень таксама гатуюць вячэру, на якую «запрашаюуць» сваіх продакаў. Таму на стол ставяць так званыя «дзедаўскую чарку» і «дзедаўскую міску». Сярод страў – варанае і смажанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі або рыбай, верашчака з каўбасой ды іншыя. У час вячэры гаварылі толькі пра продкаў, успаміналі іх добрыя ўчынкі і парады. У адрозненне ад праваслаўных «дзядоў» у католікаў «застольная» традыцыя распаўсюджана не так шырока, але ўсё роўна мае месца.

Сёння «дзяды» даюць нам вострае і такое неабходнае адчуванне роду і малой радзімы.

М. ВАРАНОВІЧ.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube

Наш канал в Telegram