НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

 

На Жлобіншчыну зноў вярнуліся археолагі, на месца паселішча людзей каменнага веку, якое знаходзіцца на тэрыторыі заказніка «Смычок» каля вёскі Ніжняя Алба.

 У выніку раскопак з’явіліся новыя знаходкі: рэшткі глінянага посуду, крэмневыя разцы, іншыя рэчы побыту нашых далёкіх продкаў, якія жылі на беразе Дняпра пяць з паловай тысяч гадоў таму. Кіраўнік экспедыцыі, вядомы беларускі археолаг, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Ігар Язэпенка азначае:

– Раскопкі на тэрыторыі «Смычка» вядуцца з 2009-га года. За гэты час тут было знойдзена звыш 20 тысяч прадметаў побыту, у асноўным – іх рэшткі. Некаторым са знойдзеных экспанатаў каля сямі тысяч гадоў!

Мне, аўтару артыкула, хацелася б дадаць да сказанага наступнае. Гэтая і ўсе папярэднія археалагічныя экспедыцыі ў «Смычок» маюць не толькі навуковае значэнне, а і выхаваўчае для моладзі. Справа ў тым, што большасць удзельнікаў раскопак – школьнікі, якія працуюць тут у якасці валанцёраў разам са сваімі настаўнікамі. Пастаянна прафесійным археолагам дапамагаюць вучні Жлобінскай сярэдняй школы № 5. Да гэтай справы рабят заахвочвае настаўнік гісторыі Сяргей Паграбецкі. А сёлета да экспедыцыі далучыліся і вучні Лапічскай школы Асіповіцкага раёна разам з настаўнікам гісторыі Андрэем Малчанам – таксама аматарам археалогіі.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота аўтара.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube