У Жлобіне хрысціяне каталіцкага веравызнання ўрачыста адзначылі Уваскрэсенне Хрыстова (Вялікдзень).
Учора, у Вялікую суботу, у 22 гадзіны ў касцёле Маці Боскай Каралевы Сусвету пачалася Пасхальная вігілія, пад час якой у храме маліліся сотні вернікаў. Кульмінацыяй богаслужэння стаў радасны вокліч святара: “Хрыстос уваскрос!” А ў адказ было чуваць: “Сапраўды ўваскрос!”.
Прыхаджанка касцёла Анастасія Чаша кажа:
– Больш за дзве тысячы гадоў светлае Уваскрэсенне Езуса Хрыста аб'ядноўвае людзей верай у перамогу дабра над злом, святла над цемрай, жыцця над смерцю. З верай і надзеяй іду па жыцці і я, бо яны даюць мне сілы. Кожны год разам з роднымі я прыходжу ў Вялікую суботу ў наш касцёл, каб памаліцца і асвяціць стравы. Тое, што я кладу ў свой кошык, мае пэўны сэнс. Пафарбаваныя яйкі – сімвал адраджэння жыцця: Езус Хрыстос уваскрос з мёртвых і перамог смерць. Хлеб сімвалізуе Слова, якое стала Целам Божым. Кулічы і кулінарныя вырабы – гэта наш сямейны дабрабыт і гасціннасць.
Мікалай ШУКАНАЎ.
Фота Анастасіі ЧАША.
Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук", instagram, twitter, Telegram, YouTube