НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

У вёсцы Саланое створана зона адпачынку – парк, які заняў каля двух гектараў.

– Ініцыятыва па добраўпарадкаванні гэтага месца належыць мясцовым органам самакіравання, – кажа старшыня Салонскага сельскага выканкама Дзмітрый Кашкан. – Неабходныя сродкі для правядзення работ: абрэзкі дрэў, вывазу ветак і смецця, а таксама набыццё лавак і урнаў – былі выдаткаваны з бюджэту сельвыканкама. Спонсарскую дапамогу аказалі мясцовыя прадпрымальнікі Сяргей Калупаха і Аляксандр Яцко (таварыства з абмежаванай адказнасцю «СКАЯ дрэваў») і Аляксандр Васько. Падтрымалі гэтую добрую справу і жыхары вёскі, многія з якіх дружна выходзілі на суботнікі.

Уладкаванне парку будзе прадоўжана. Але ўжо зараз, калі яшчэ дазваляе надвор’е, вечарамі тут бывае шмат моладзі.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук", instagramtwitterTelegram