НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Тут разгарнулася выстава-продаж, прадстаўленая прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна "Брэнд горада - Жлобінская марка". У экспазіцыі - прадукцыя Беларускага металургічнага завода, швейнай фабрыкі, рэгіянальнага вузла паштовай сувязі, а таксама "Горад майстроў" ад рамеснікаў і майстар-класы ад раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Навінкі і папулярныя мясныя і хлебабулачныя вырабы ад мясакамбіната і хлебазавода можна было прадэгуставаць.

Цікавасць выклікала выстава жлобінскіх чыгуначнікаў, а таксама незвычайна і ярка аформлены падворак лясгаса.

Сапраўднае свята для дзяцей зладзілі жлобінскія ратавальнікі. Роставыя лялькі, віктарыны, дэманстрацыя працы пажарнай тэхнікі – усё прыйшлося па душы дзяўчынкам і хлопчыкам.

 

На жаль, з-за непагадзі канцэртную праграму самадзейных артыстаў "Жлобін спявай, свята сустракай!» давялося згарнуць, але гэта не перашкодзіла святочнаму настрою жлабінчан. Бо наперадзе яшчэ шмат цікавага!

У 20.00 мерапрыемствы працягнуцца на пляцоўцы каля Палаца культуры металургаў. Тут пройдзе анімацыйная сямейная праграма "Вясёлыя выхадныя", святочны канцэрт "Незалежная краіна - адзіная Беларусь".

У 22.55 жлобінчане прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі "Праспяваем гімн разам", а таксама ўбачаць святочны феерверк.

Таццяна СКОБЕЛЕВА.

Фота аўтара, а таксама МЧС

Читайте также:

Жлабінчане святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень горада

 

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук"instagramtwitterTelegram