НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Сёння, 3 ліпеня, жлабінчане разам з усёй краінай урачыста адзначаюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама – Дзень горада.

Ужо ў 25-ы раз у суверэннай гісторыі Беларусі гэтае галоўнае дзяржаўнае свята супадае з Днём вызвалення сталіцы нашай Радзімы, горада Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня 1944 года стала пунктам адліку новага гістарычнага этапу, найважнейшай датай, якую сваім рашэннем, у ходзе рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе, наш народ зрабіў сваім Днём Незалежнасці.

Сотні жлабінчан сабраліся сёння раніцай на ўрачысты мітынг «Слаўся, зямлі нашай светлае імя», які адбыўся на плошчы Вызваліцеляў.

Адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да абеліска воінам-вызваліцелям, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі раёна, ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзь, жыхары і госці Жлобіна.

Усе замерлі ў хвіліне маўчання. Прагучаў зброевы салют.

Са святам, якое грэе сэрца кожнага беларуса, землякоў цёпла павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Грыгарэнка.

Аляксандр Віктаравіч уручыў пасведчанне і нагрудны знак «Ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна» бронзаваму прызёру Алімпіяды ў Маскве легкаатлету Мікалаю Кіраву.  

Яркім і захапляльным было святочнае прадстаўленне ўдзельнікаў дзіцячай мастацкай самадзейнасці і артыстаў гарадскога цэнтра культуры.

Пасля мітынгу ля ГЦК іграў народны духавы аркестр ДК металургаў.

Свята ў горадзе прадоўжыцца ў другой палове дня ў парку «Прыдняпроўскі», а вечарам – ля ДК металургаў.

Святочныя мерапрыемствы праходзяць і ва ўсіх сельскіх саветах раёна.

На здымку: на брацкай магіле ў весцы Антонаўка Кароткавіцкага сельсавета

Сёння таксама з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у праваслаўных храмах Жлобінскага благачыння, як і па ўсёй Беларусі, былі ўзнесены малітвы за нашу Айчыну і беларускі народ. Да гэтай малітвы далучыліся вернікі іншых канфесій.

На здымку: малітва за беларускі народ у Салонскім храме

Мікалай Шуканаў.

Фота аўтара, а таксама  - Салонскага сельвыканкама і Кароткавіцкай сельскай бібліятэкі

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук"instagramtwitterTelegram