НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

25 снежня Нараджэнне Хрыстова адзначаюць каталікі, уніяты (праваслаўныя, якія прынялі юрысдыкцыю Рымска-каталіцкай Царквы), пратэстанты і некаторыя праваслаўныя Цэрквы свету.

Падрыхтоўка да свята пачынаецца з Адвэнта – часу чакання Нараджэння Хрыста, калі вернікі наведваюць храмы, моляцца, ідуць да споведзі, удзельнічаюць у справах дабрачыннасці.

Нараджэнне Хрыстова – сямейнае свята. Напярэдадні хрысціяне рыхтуюць свае дамы: прыбіраюць, упрыгожваюць вянкамі і ёлкамі, ззяючымі агеньчыкамі. З наступленнем Вігіліі, вечара перад Калядамі, як толькі на небе з’яўляецца першая зорка, усе члены сям’і збіраюцца на традыцыйную калядную вячэру. На стале прынята мець 12 страў. Найчасцей выкарыстоўваюць рыбу, грыбы, арэхі, разнастайныя гароднінныя стравы, садавіну, аладкі з макам, кісялі. Асобае месца займае куцця – зерневая каша з мёдам, арэхамі, разынкамі, цукатамі. У гэты вечар ніхто не павінен адчуваць сябе забытым.

Пасля наведвання касцёла сем’і зноў збіраюцца за святочным сталом. Гэта ўжо не ціхая і посная вігілійная трапеза, а шчодры пачастунак. Доўжацца каталіцкія Каляды да Богаяўлення – да 6 студзеня.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Святочныя набажэнствы ў Жлобінскім касцёле Маці Боскай пройдуць 25 снежня – у 10.00. У Жлобін ужо прыбыў Бэтлеемскі агонь.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: «ВКонтакте» , «Одноклассники», «Фейсбук»instagramtwitterTelegram