НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Вялікдзень адзначаюць ва ўсіх хрысціянскіх канфесіях. Але – па-рознаму. Аб каталіцкіх асаблівасцях гэтага свята распавядае клірык Жлобінскага прыхода святога Казіміра ксёндз Юзэф ПАРФЯНОВІЧ:

– Службы перад Вялікднём у католікаў ідуць тры дні запар – у Вялікі чацвер, пятніцу і суботу. У ноч з суботы на нядзелю ў двары касцёла распальваецца вогнішча, ад якога святар запальвае вялікую велікодную свечку – «пасхал». Потым ад гэтага агню вернікі будуць запальваць свае свечкі.

А яшчэ ў суботу ў католікаў адбываецца хрышчэнне дарослых, якія выказалі жаданне ўступіць у запавет з Богам. Быць ахрышчаным у такі дзень – асаблівы гонар. І наогул здзяйсненне гэтага чыну (сакрамэнту) падчас Велікоднага набажэнства, несумненна, надае асаблівы каларыт святу.

Заканчваецца святочная служба запаветнымі словамі: «Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!» Потым адбываецца хрэсны ход вакол касцёла. Дамоў вернікі нясуць святы агонь (запаленыя ад «пасхала» свечкі), каб велікодны агонь свяціў усім, хто ў доме.

Запісаў М. ВАРАНОВІЧ.

ДА ВЕДАМА.

Велікодная імша ў касцёле ў гонар Божай Маці пачнецца ў суботу ў 22.00.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube