НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Паважаныя жлабінчане! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

17 верасня мы ў трэці раз будзем адзначаць дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. За апошні час самасвядомасць беларусаў прайшла шлях, на які пры іншых абставінах спатрэбіліся б гады. Падзеі, якія адбыліся ў грамадскапалітычным жыцці краіны, дапамаглі ўсвядоміць: сіла народа – у адзінстве. У нас адна радзіма, лёс краіны – наш лёс.

Таму гэтае дзяржаўнае свята з’яўляецца сімвалам згоды і згуртаванасці розных пакаленняў беларусаў. Яно дапамагае кожнаму адчуваць плячо народа, ствараць, прымнажаць усё, што зроблена ім.

Жадаем усім моцнага здароўя, дабра і шчасця. Упэўненасці ў заўтрашнім дні, мірнага неба над галавой!

С. ЯРАЦ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

У. СЯРГЕЙКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegramYouTube