НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Шчыра віншуем святароў і прыхаджан Жлобінскага касцёла ў гонар Божай Маці, усіх хрысціян каталіцкага веравызнання нашага раёна са светлым Нараджэннем Хрыстовым!

Ужо больш двух тысяч гадоў гэтае свята дорыць людзям вялікую надзею і веру. Вечныя каштоўнасці міласэрнасці і любові аб’ядноўваюць усіх нас, натхняюць і надаюць сілы на добрыя справы.

Шаноўныя вернікі! Сардэчна жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, святочнага настрою, поспехаў ва ўсіх шчырых справах. Няхай гэтыя ўрачыстыя дні прынясуць у кожны дом радасць, мір ды згоду. А Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе вам шлях, які вядзе да шчаслівага жыцця.

С. ЯРАЦ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

У. СЯРГЕЙКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegramYouTube