Паважаныя жлабінчане! Мы стаім на парозе вялікай даты, галоўнага свята для кожнага беларуса.
3 ліпеня ўсе мы з пачуццём глыбокага гонару і любові да сваёй Айчыны будзем адзначаць Дзень Незалежнасці нашай рэспублікі.
У такі дзень кожны з нас асабліва востра адчувае сваё дачыненне да гісторыі краіны, да лёсу яе народа. Думаючы пра мінулае, пра подзвігі і перамогі на палях бітваў, мы міжволі звяртаем свой погляд у будучыню, у заўтрашні дзень. Няхай ён будзе мірным, а неба над нашай краінай – чыстым, няхай праца кожнага з нас стане годным укладам у развіццё і росквіт нашай Радзімы.
Для нас, жлабінчан, галоўнае свята краіны воляю лёсу супала з яшчэ адной знакавай датай – Днём горада.
Жадаем усім вам новых яркіх падзей і светлых дзён. Хай у кожным доме, у кожнай жлобінскай сям’і атрымаюць пастаянную прапіску шчасце, любоў і поспех!
С. ЯРАЦ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
У. СЯРГЕЙКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.