НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Дарагія землякі, паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі! Прыміце нашы самыя шчырыя віншаванні з наступаючым вялікім хрысціянскім святам – Нараджэннем Хрыстовым! Гэта радаснае свята заўсёды нясе з сабой веру ў самае лепшае, жаданне рабіць людзям дабро, дарыць душэўную цеплыню не толькі сваім блізкім, а і тым, каму сёння асабліва патрэбны звычайная чалавечая ўвага і міласэрнасць.

Жадаем, каб у вашых дамах панавалі згода, утульнасць і дабрабыт, а ў працоўных калектывах калегі акружалі вас павагай. Няхай свята збярэ за агульным сталом вашы дружныя сем’і, а самым лепшым падарункам будуць добрае здароўе, святочны настрой і актыўнае даўгалецце.

С. ЯРАЦ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

У. СЯРГЕЙКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegramYouTube