НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Дзесяць гадоў таму, 16 сакавіка 2016 года, абарвалася жыццё беларускага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, вучонага-мовазнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара, педагога, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, ураджэнца Жлобіншчыны Васіля Іванавіча РАГАЎЦОВА (1952–2016).

Падчас працы загадчыкам кафедры беларускай мовы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Васіль Рагаўцоў стаў аўтарам шматлікіх навуковых прац, прысвечаных пытанням мовазнаўства. Асноўны аб’ект яго навуковых інтарэсаў – моўныя сродкі стварэння камічнага. Гэтай тэме прысвечана манаграфія Васіля Рагаўцова «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі» і «Слоўнік пра камічнае: мовазнаўчы аспект». Працы вучонага друкаваліся як у айчынных, так і ў замежных навуковых часопісах і зборніках.

Паэт Алесь Пісьмянкоў адзначаў: «Думка, пачуццё і адметная лексіка – вось тыя тры кіты, на якіх трымаецца паэзія Васіля Рагаўцова». У 1995 годзе ўбачыў свет першы паэтычны зборнік Васіля Рагаўцова – «Сутонне». Першы водгук на яго з’явіўся на старонках жлобінскай газеты «Камуніст». У інтэрв’ю, якое Васіль Рагаўцоў у свой час даў журналісту раёнкі, паэт адзначаў: «Пісаць вершы я пачаў яшчэ падчас вучобы ў Стрэшынскай школе (малая радзіма В. Рагаўцова – Тлум. рэд.). Дарэчы, мой першы верш «Беларусь» быў надрукаваны ў жлобінскай раённай газеце «Камуніст»… калі мне было 15 гадоў. Да пачатку 1970-х гадоў я быў пастаянным аўтарам у раёнцы. Тады на яе старонках з’явілася 19 маіх вершаў». Потым выйшлі паэтычныя зборнікі.

Галерэя партрэтаў у ЦРБ імя Н.К. Крупскай.

Сёння ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н. К. Крупскай дзейнічае пастаянная выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Васіля Рагаўцова. Яго партрэт упрыгожвае галерэю вядомых творчых землякоў, якая змешчана ў бібліятэцы (мастакі Сяргей Ланбін і Уладзімір Слесараў).

Выстаўка ў ЦРБ імя Н.К. Крупскай, прысвечаная жыццю і творчасці Васіля Рагаўцова.

Выстаўка ў ЦРБ імя Н.К. Крупскай, прысвечаная жыццю і творчасці Васіля Рагаўцова.

Святлана КУДРАВЕЦ, загадчык аддзела цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Н. К. Крупскай.

Фото Мікалая Шуканава.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegram.