Жлабінчане прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў на месцы спаленай фашыстамі вёскі Ала, што на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна.
Трагедыя здарылася 76 гадоў таму, 14 студзеня 1944 года. Усяго ў той дзень загінулі 1758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей. Сярод загінуўшых у Але – дзесяткі жыхароў Кароткавіцкага сельсавета Жлобінскага раёна. А сама вёска так і не адрадзілася з попелу, падзяліўшы лёс Хатыні.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Жлобінскага райвыканкама, грамадскіх арганізацый, ветэраны, ад моладзі – навучэнцы дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання. Нашы землякі ўсклалі да каменя ў памятнага крыжа і на брацкія могілкі загінуўшых савецкіх воінаў, якія вызвалялі вёску, вянкі і кветкі.
Мікалай ШУКАНАЎ.
Здымкі sn.by
Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты "Новы дзень"
Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук", twitter, Telegram