НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

За некалькі дзён да Раства Хрыстова ў Беларусь каталіцкімі скаўтамі быў дастаўлены Бэтлеемскі агонь, запалены на Святой зямлі. Асвяціў гэты агонь і жлобінскі касцёл Маці Боскай. А потым вернікі па традыцыі ў апошнюю нядзелю Адвенту (паста), якая сёлета выпала на 22 снежня, беражліва разнеслі запаленыя ад Бэтлеемскага агню свечкі па сваіх дамах.

Упершыню будзе сустракаць Раство Хрыстова ў нашым горадзе малады святар, памочнік настаяцеля мясцовай Рыма-каталіцкай парафіі святога Казіміра айца Алега Грыгаровіча айцец Юрый Страх (на здымку ў цэнтры). Ён кажа:

– Нараджэнне Божага Сына – бачная прысутнасць вялікай таямніцы, якая заключаецца ў самой аснове чалавечага існавання. І вельмі сімвалічна, што Бэтлеемскі агонь па прыбыцці ў наш касцёл перадаецца ў дзіцячыя рукі.

Адчулі цеплыню святога агню іюныя прыхаджане касцёла Маці Боскай Мірон (злева) і Багдан Жылічы. А хадзіць на месы яны пачалі разам са сваёй маці Вольгай.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

Святочныя набажэнствы ў касцёле Маці Боскай пройдуць:

  • 24 снежня: пачатак у 22.00;
  • 25 снежня: у 10.00.