НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

У Жлобінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы (ЦРБ) імя Н. К. Крупскай чытачы, сярод якіх былі і старшакласнікі СШ № 11, сустрэліся з беларускім пісменнікам-гумарыстам, крытыкам, публіцыстам і перакладчыкам з Рагачова Міхасём Слівай (сапраўднае прозвішча – Кавалёў).

Тэма сустрэчы: «Міхась Слівa: гумар у жыццi i творчасцi». І не выпадкова. Гэты аўтар належыць да самых вядомых беларускіх пісьменнікаў-гумарыстаў. Ён аўтар такіх кніг, як «Віртуальнае каханне», «Усмешка Джаконды», «Прыгожыя дарогі», «Ход канём», «Сустрэліся кум з кумой», «Кот Матрос», інш.

Міхась Сліва чытаў урыўкі са сваіх твораў (у зале гучаў смех), адказаў на шматлікія пытанні.

Адзначым, што творчыя шляхі пісьменніка цесна пераплецены са Жлобіншчынай. Для мясцовых аматараў мастацкага слова гэтага аўтара адкрыла газета  «Новы дзень» звыш 30 гадоў таму. У 2013 г. Міхась Сліва стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя беларускага пісьменніка, ураджэнца Жлобіншчыны Аляксандра Капусціна (заснавальнікі – абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Жлобінскі гарвыканком). З кнігамі Міхася Слівы можна азнаёміцца ў Жлобінскай ЦРБ імя Н.К. Крупскай.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота прадастаўлена ЦРБ імя Н.К. Крупскай.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegram