НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

На здымку: Храм Архангела Міхаіла ў Папаратным

21 лістапада – свята Архангела Міхаіла. У гэты дзень роўна 20 гадоў таму ў Папаратным пасля доўгіх дзесяцігоддзяў перапынку ў мясцовым храме ў гонар згаданага святога абдылося набажэнства.

Праваслаўны прыход Архангела Міхаіла ў Папаратным адрадзіўся па благаславенні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха (Станкевіча; 1938–2012; з 2000 г. – архіепіскап). Для зноў створанай праваслаўная суполкі Папаратнянскім сельскім выканкамам быў перададзены будынак былой школы. Дапамогу вернікам у наладжванні царкоўнага жыцця таксама аказаў мясцовы калгас «Іскра» (сёння – сельгаспрадпрыемства «Папаратнае»). Тады ж было адрамантавана і жыллё для святара – айца Уладзіміра Шаўчука (1953–2002) (на здымку). Сюды ён быў пераведзены са старажытнага Стрэшына. Стаж святара ў яго быў невялікі, з 1997 года. Да гэтага доўгі час працаваў машыністам на чыгунцы. Хутка айцец Уладзімір цяжка захварэў і 29 сакавіка 2002 года ва ўзросце 49 гадоў адышоў да Госпада.

У далейшым з-за адсутнасці пастаяннага святара набажэнствы ў адроджанным храме праходзілі не рэгулярна. Так працягвалася да 2004 года, калі на прыход быў прызначаны ўраджэнец Папаратнага Андрэй Маскаленка, які служыць тут і сёння. Нарадзіўся ён у 1970 годзе. У 1995-м скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны электратэхнічны ўніверсітэт. Праходзіў тэрміновую службу ў ВМФ. У 2003 годзе быў рукапаложаны ў іерэя (сёння – протаіерэй). У 2015 годзе завочна скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю.

На здымку: Прот. Андрэй Маскаленка і прастольны абраз Архангела Міхаіла.

Галоўнай святыняй храма Архангела Міхаіла з’яўляецца абраз гэтага святога. У свой час абраз узвышаўся на званіцы, перад уваходам у царкву, якая была разбуранага перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. Святыня была знойдзена на руінах сёстрамі Берасневымі – Сафіяй і Любоўю, і знаходзілася ў іх хаце да 2006 года, калі і была перанесены ў храм. Пры рэстаўрацыі абраза быў устаноўлены яе ўзрост: 1903–1905 гады. Аўтару гэтых радкоў ў 1990-я гады давялося пабываць у хаце сясцёр, памаліцца перад гэтым абразам і паразмаўляць з яго гаспадынямі. Сафія Емяльянаўна (замужам – Рубахава; 1920 г. н.) і Любоў Емяльянаўна Бераснева (1923 г. н.) паведамілі: «Да вайны ў нашай вёсцы дзейнічаў драўляны храм. У 30-х гадах яго закрылі, адкрылі ў ім клуб, а потым разабралі будынак».

У ліпені 2012 года Папаратнянскі прыход з рабочым візітам наведаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан (Нешчарэт; з 2018 г. – архіепіскап). А 9 чэрвеня 2013 года ўладыка правёў у мясцовым храме першае архіерэйскае служэнне.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота Аляксандра ШАЙНОВА і Мікалая СЕМЯНЦА.

Полная перепечатка текста запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube

Наш канал в Telegram