НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Нараджэнне Хрыста – гэта ўваход бязмежнага Бога ў вобразе малога бездапаможнага дзіцяці ў гісторыю чалавецтва. Ён увайшоў у нашае жыццё, каб дзеля нас перажыць узніклую з-за граху драму адносін чалавека з Богам і ўсталяваць новыя адносіны. Гэта мог учыніць толькі ўцелаўлёны Сын Божы.

У пачатку святочнай імшы ў ноч з 24 на 25 снежня ў касцёлах пануе змрок – сімвал духоўнага стану перад прыйсцем Хрыста. Святар кладзе фігурку немаўля Езуса ў яслі як успамін пра галоўную падзею ў  гісторыі чалавецтва. Пасля чаго адбываецца малітва, вернікі спяваюць гімн «Хвала на вышынях Богу», запальваецца святло як сімвал новага жыцця.

Усім вам, дарагія браты і сёстры, суайчыннікі, жадаю ласкі Немаўляці Езуса і Яго супакою як на свята Божага Нараджэння, так і на надыходзячы Новы год!

Kсёндз пробашч Алег ГРЫГАРОВІЧ.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegramYouTube