НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

80 гадоў таму, у маі 1943 года, на тэрыторыі акупаваных фашыстамі Жлобінскага і Стрэшынскага раёнаў былі створаны падпольныя райкамы Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б).

Жлобінскі райкам КП(б)Б базіраваўся ў партызанскім атрадзе «Жалязняк». Яго сакратаром спачатку быў Іоў Крышнёў, які з’яўляўся членам Жлобінскага раённага падпольна-партызанскага цэнтра, створанага яшчэ летам 1942 года. З верасня да 25 лістапада 1943 года, калі пачалося вызваленне Стрэшынскага і Жлобінскага раёнаў, пасаду сакратара Жлобінскага райкама КП(б)Б займаў Георгій Злынаў. Членамі райкама КП(б)Б таксама былі Апанас Карунчык, Міхаіл Маршын, Фёдар Сполахаў і Аляксандр Савасцьянчык. Друкаваным органам Жлобінскага падпольнага райкама КП(б)Б была газета «Шлях сацыялізма» (рэдактар Мікалай Целяпнёў).

Стрэшынскі падпольны райкам КП(б)Б да ліпеня 1943 года ўзначальваў камісар партызанскага атрада «Смерць фашызму» Дзмітрый Шыбінскі, да верасня – Аляксандр Савасцьянчык. А потым Стрэшынскі падпольны райкам КП(б)Б узначаліў камісар створанай на базе партызанскага атрада «Смерць фашызму» партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі Яўген Садавы. У гэтым жа партызанскім злучэнні базіраваўся і сам райкам партыі. У яго склад таксама ўваходзілі Іван Бандарэнка, Мітрафан Антуськаў і Міхаіл Кручкоў. Друкаваным органам Стрэшынскага падпольнага райкама КП(б)Б была газета «Сталінскі шлях» (рэдактар Міхаіл Кручкоў).

Партызанскі атрад «Жалязняк» быў створаны 6 мая 1943 года (камандзір Васіль Шаруда, камісар Георгій Злынаў, начальнік штаба Яўген Драздоўскі). Загадам па партызанскаму злучэнню Гомельскай вобласці ад 10.09.1943 атрад быў разгорнуты ў брыгаду пад той жа назвай. Брыгада налічвала 964 партызаны. Гэта былі беларусы, рускія, украінцы, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. Іх аб’ядноўвала нянавісць да ворага.

М. ВАРАНОВІЧ.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: «ВКонтакте» , «Одноклассники», «Фейсбук»instagramtwitterTelegramYouTube