НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

У сценах Антонаўскай сельскай бібліятэкі-клуба дзейнічае невялічкі, але вельмі цікавы этнаграфічны музей побыту мясцовых жыхароў.

Гэты куточак гісторыі малой радзімы быў створаны па ініцыятыве гаспадыні згаданай установы культуры бібліятэкара Ганны Гончанка. Яна кажа:

– У нашай бібліятэцы-клубе пуставала невялічкае памяшканне, якое колісь займаў кінамеханік. Вось я і падумала, а чаму б тут не стварыць этнаграфічны музей, тым больш што экспанаты, як кажуць, самі ішлі ў рукі. Па бібліятэчных справах я часта бываю дома ў чытачоў, якім па стану свайго здароўя і сталага ўзросту цяжка ўжо хадзіць. Яны – гэта жыхары вёскі Антонаўка і пасёлка Малыя Казловічы – і перадалі мне ўсе гэтыя экспанаты – прадметы сялянскага побыту канца XIX ст., пачатку і сярэдзіны XX ст.: адзенне,прыстасаванні для ткацтва, прасы, якія награваліся на вуглях, рушнікі, лялькі, многае іншае. Ёсць і вышыванкі, якія падаравалі музею перасяленцы з Хойніцкага раёна.

Сярод самых каштоўных і цікавых экспанатаў музея – драўляная абутковая калодка, якой больш за сто гадоў. – Зрабіць гэтае прыстасаванне, якое выкарыстоўвалася для падтрымання формы абутку ў працэсе яго вырабу, мог не кожны, – паведаміла Ганна Уладзіміраўна. – Трэба было мець пэўныя навыкі і, калі хочаце, талент разьбяра па дрэве, таму што калодка павінна мець форму чалавечай ступні.

 

 

Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота аўтара.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegram