НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

24 мая ў Беларусі, Расіі і іншых краінах, дзе карыстаюцца кірылічным алфавітам, адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры.

Гэты дзень абраны невыпадкова – 24 мая праваслаўная царква шануе памяць святых Мяфодзія і Кірыла, якія стварылі славянскую азбуку. І першыя кнігі, напісаныя кірыліцай, былі царкоўнымі.

Адным з найбуйнейшых у Гомельскай епархіі сховішчам праваслаўнай літаратуры з’яўляецца бібліятэка храма прападобнага Серафіма Сароўскага (Рабочы пасёлак). Ёй у бягучым годзе спаўняецца 10 гадоў. Загадвае гэтай духоўнай скарбніцай бібліятэкар Наталля Чычова. Яна распавяла:

– У нашай бібліятэцы 120 пастаянных чытачоў, у распараджэнні якіх – 2649 кніг, у тым ліку ёсць і выданні XIX стагоддзя. Маецца таксама мноства царкоўных і краязнаўчых часопісаў і газет. Таму гэтым багаццем ахвотна карыстаюцца краязнаўцы, педагогі і навучэнцы ўсяго горада. І паспяхова. Так, нядаўна пераможцамі епархіяльнага конкурсу дзіцячых твораў «Мая любімая кніга» сталі юныя чытачы бібліятэкі, выхаванцы нядзельнай школы нашага храма, навучэнцы СШ № 6 браты Максім і Вячаслаў Федарцовы. Галоўным мецэнатам бібліятэкі з’яўляецца Ніжагародская мітраполія, якую ўзначальвае ўраджэнец Рабочага пасёлка мітрапаліт Георгій (Данілаў). Па яго благаславенні з Ніжняга Ноўгарада ў Жлобін штомесяц дастаўляецца духоўная літаратура.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота аўтара.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук"instagramtwitterTelegram