Сардэчна віншуем хрысціян-католікаў Жлобіншчыны са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
У гэтыя дні доўгачаканае і любімае ўсімі свята ўваходзіць у кожны дом. Яно нясе з сабой душэўную цеплыню і надзеі, яднае сем’і і пакаленні, адкрывае сэрцы людзей насустрач вялікай радасці і любові. Няхай разам з подыхам вясны Вялікдзень падаруе ўсім шчырае жаданне рабіць толькі дабро, клапаціцца пра бліжніх, дараваць крыўды, заўсёды праяўляць чуласць і міласэрнасць. Жадаем вам моцнага здароўя, спакою ў дамах, міру, дабрабыту і даўгалецця.
А. ГРЫГАРЭНКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта
У. СЯРГЕЙКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Читайте ndsmi.by в социальных сетях: «ВКонтакте» , «Одноклассники», «Фейсбук», instagram, twitter, Telegram