НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета

Вельмі важна, што за гады суверэннай Беларусі створана новая інфраструктура, накіраваная на ўвекавечанне памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, подзвігу савецкага народа ў барацьбе з нацызмам і праслаўленне Вялікай Перамогі.

Многае ў гэтым плане зроблена і робіцца на Жлобіншчыне. Так, у канцы мінула года ў райцэнтры быў адкрыты новы гісторыка-краязнаўчы музей, у якім не адна зала была адведзена для экспанатаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

А напярэдадні Дня народнага адзінства на Жлобіншчыне прайшлі цырымоніі пахавання астанкаў савецкіх воінаў. У Жлобіне быў адкрыты адноўлены помнік камсамольцам падпольшчыкам на чале з Г. Баранавым.

Для беларускага народа гісторыя Вялікай Айчыннай вайны – найважнейшы элемент гістарычнай памяці, неад’емны складнік нацыянальнага коду, які фарміруе патрыятычныя, духоўныя каштоўнасці. Спробы перагляду значэння, ролі і хода Вялікай Айчыннай вайны – гэта мэтанакіраваная работа па фальсіфікацыi, якая з'яўляецца адным з фактараў інфармацыйнай вайны. І метады такой працы вядома: гістарычная дэзінфармацыя, адкрытая фальсіфікацыі фактаў з мэтай распаўсюджвання дэструктыўных ідэалогій, замах на канстытуцыйны лад суверэнных дзяржаў, распальванне ўнутраных разладаў і міждзяржаўных канфліктаў.

Упэўнены, што ў складаны перыяд геапалітычнай турбулентнасці толькі спалучэнне эфектыўных мер па захаванні аб'ектыўнай гістарычнай памяці і інфармацыйна-асветніцкай работы па развянчанні радыкальных праяў фальсіфікацыі гісторыі дазволяць і ў далейшым беларускаму грамадству паспяхова супрацьстаяць маніпулятыўным палітычным тэхналогіям.

Павел ЖДАНОВІЧ,

асістэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысціплін гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

У Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі

Фото из архива ndsmi.by

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук", instagramtwitterTelegram