НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Дарагія жлабінчане! Сёння, 17 верасня, у нашай краіне ўпершыню адзначаецца Дзень народнага адзінства.

Гэта свята, калі ўсе мы асабліва выразна ўсведамляем сябе грамадзянамі адзінай і моцнай дзяржавы, у якой ёсць вялікае мінулае, стабільнае сёння і светлае будучае, якая валодае велізарным культурным, эканамічным і чалавечым патэнцыялам. Наша краіна прайшла праз мноства выпрабаванняў, якія пераадолела дзякуючы згуртаванасці яе жыхароў, заснаванай на любові да роднай зямлі.

У нашым раёне ў добрым суседстве жывуць прадстаўнікі пяцідзесяці шасці нацыянальнасцяў і шасці канфесій. Усе мы вельмі розныя, але кожны ўносіць свой уклад у развіццё эканомікі, культуры, грамадскіх адносін. Жадаем, каб у нашым жыцці заўсёды было месца ўзаемаразуменню і ўзаемадапамозе дзеля спакою і дабрабыту родных і блізкіх, развіцця і росквіту раёна!

А. ГРЫГАРЭНКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

У. СЯРГЕЙКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў