НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Паважаныя жлабінчане, вернікі Рымска-каталіцкай Царквы! Ад усёй душы віншуем вас з Вялікаднём!

Гэта свята прыходзіць да нас у цудоўны перыяд веснавога абнаўлення. Падобна да таго, як пад сонцам да жыцця абуджаецца зямля, так і ў светлыя велікодныя дні вернікі адчуваюць у сваіх сэрцах асаблівы духоўны ўздым і жаданне рабіць дабро.

Уваскрасенне Хрыстова напаўняе кожнага чалавека пачуццямі надзеі і любові, надае веру ў перамогу дабра і справядлівасці і ўпэўненасць у тым, што ўсё дрэннае застанецца ў мінулым, а сёняшні дзень і будучыня прынясуць мір і дабрабыт.

Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і радасці. Няхай гэты святочны дзень напоўніць святлом і цяплом вашы дамы.

А. ГРЫГАРЭНКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

У. СЯРГЕЙКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук"instagramtwitterTelegram