НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Сёння ў Жлобіне, на плошчы Вызваліцеляў, прайшоў маладзёжны флешмоб “Ганаруся сваёй краінай!” Ён быў прысвечаны дзяржаўнаму святу, якое адзначае сёння ўся Беларусь, – Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Удзел у святкаванні прынялі маладыя жлабінчане – актывісты БРСМ, работнікі Беларускага металургічнага завода. Да іх далучыліся і жыхары нашага горада, у тым ліку маладыя сем’і, якія ў гэты сонечны майскі дзень прыйшлі на плошчу разам са сваімі дзеткамі.

Са святам усіх павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Няхай.

Менавіта ў гэты дзень Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі па традыцыі прымае папаўненне. Групе маладых работнікаў БМЗ ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны білеты членаў БРСМ. Сярод іх Раман Сасноўскі, Іван Рымша, Уладзіслаў Яцук, Інга Ісаенка, Вераніка Амерханава і іншыя.

Першы сакратар раённага камітэта маладзёжная арганізацыі  Алёна Холупава прапанавала адказаць на пытанні віктарыны на тэму сімвалаў нашай дзяржавы.

І маладыя ўдзельнікі свята паказалі дасведчанасць у гэтай тэме: добра ведалі, што сімвалізуюць колеры і арнамент Дзяржаўнага сцяга, якія сімвалы ёсць на Дзяржаўным гербе. А самыя актыўныя знаўцы гісторыі краіны атрымалі памятныя сувеніры.

Як сапраўдныя патрыёты хлопцы і дзяўчаты ўсклалі жывыя кветкі на Алеі Герояў у цэнтры Жлобіна. Гэтая патрыятычная акцыя ў чарговы раз засведчыла, што нашы дзяржаўныя сімвалы – герб і сцяг – звязваюць розныя пакаленні.

 

Людміла АРОЛ.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

Еще больше снимков по данной теме смотрите в разделе "Фотоности" (будут выложены сегодня)

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter

Наш канал на YouTube