НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Сёння, 7 лістапада, жлабінчане адзначылі 103-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Гэтая падзея, якая адбылася ў 1917 годзе на прасторах былой Расійскай імперыі, мела сусветнае значэнне. Яна адкрыла новую старонку ў гісторыі чалавецтва, паклала пачатак шырокай барацьбы працоўных мас за свае правы на ўсіх кантынентах.

З нагоды згаданага свята, якое ў Беларусі і сёння мае дзяржаўны статус, жлабінчане ўсклалі вянкі і кветкі да абеліска воінам-вызваліцелям на плошчы Вызваліцеляў, а на прывакзальнай плошчы – да помніка правадыра рэвалюцыі і заснавальніка Савецкай дзяржавы Уладзіміра Леніна.

У гэты ж дзень у гарадскім цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт.

Мікалай ВАРАНОВІЧ.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: «ВКонтакте» , «Одноклассники», «Фейсбук», instagramtwitterTelegram