На базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбылася рэспубліканская канферэнцыя «Мой першы крок у навуку».
Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Савет маладых вучоных краіны, які ставіць сваёй мэтай далучэнне вучняў 10-11-х класаў Беларусі да навукова-даследчай дзейнасці. У канферэнцыі прымалі ўдзел школьнікі з розных куткоў рэспублікі. Жлобін прадстаўляў вучань СШ № 12 Данііл Азалінш.
Данііл пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Купрацэвіч не раз станавіўся пераможцам розных інтэлектуальных конкурсаў. У гэтым годзе ён упершыню прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі і за даклад «Слова ды слова – будзе мова. Дыялектная лексіка стрэшынскіх гаворак» быў узнагароджаны дыпломам І ступені.
Дарэчы, гэтая работа таксама з’яўляецца пераможцам рэспубліканскага конкурса навукова-даследчых работ «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць» і будзе ўключана ў зборнік навуковых артыкулаў.
Яніна ШУМЧАНКА.
Фота Наталлі Купрацэвіч.
Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук", instagram, twitter, Telegram, YouTube