НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Кераміка. У гэтым, здавалася б простым і звыклым, слове заключана велічнае мастацтва ганчарнай справы, якое прыйшло да нас з глыбіні стагоддзяў. Менавітада такіх вечных рэчаў, над якімі неўладны нават час, мы не перастаем вяртацца на старонках «Новага дня».

Вось і нашага сённяшняга героя, педагога дадатковай адукацыі гарадскога цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка» Уладзіміра Панамарова чытачы раёнкі, напэўна, пазнаюць. Бо ўжо не першы год ён не проста праводзіць заняткі па мастацкай кераміцы, але і запрашае сваіх вучняў у чароўную атмасферу творчасці.

– Для кагосьці гліна – гэта ўсяго толькі горная парода, не больш. Але, па маім сціплым меркаванні, калі рукам дадзена магчымасць падарыць гэтаму прыроднаму матэрыялу сваё цяпло, гліна адкажа тым жа. Вось зірніце, у што ператвараецца звычайны мяккі камячок, над якім папрацавалі мае выхаванцы! – Уладзімір Іванавіч паказаў на шматлікія паліцы, на кожнай з якіх красаваліся вытанчаныя вазачкі і масіўныя збаны, мастацкія пано і гліняныя фігуркі. Каго тут толькі небыло! А ўсю ж гэтую прыгажосць разам з педагогам стварылі дзеці!

Дарэчы, самы старэйшы з тых, з кім мы паспелі пазнаёміцца ў гэты дзень, шасцікласнік Арцём Вечар (на здымку побач з педагогам), разам са сваімі «калегамі» Анастасіяй Чэбану і Янай Івановай (на здымку злева направа) сёлета ўжо вызначыўся на V рэспубліканскімаглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!» ў намінацыі «дэкаратыўна-прыкладная творчасць». Каманда юных ганчароў Жлобіншчыны заваявала Дыплом I ступені. Летась дзяўчынкі разам таксама сталі лепшымі на абласным этапе XXII Рэспубліканскай выставы-конкурсу «Калядная зорка». А зусім нядаўна ўжо толькі Яна асабіста была адзначана на вобласці – як самая таленавітая ўдзельніца конкурсу юных майстроў па кераміцы. Што і казаць, галоўнымі натхняльнікамі для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія займаюцца сёння ў «Эўрыцы», безумоўна, з'яўляюцца іх педагогі. Вось і Уладзімір Іванавіч, а таксама яго калега педагог па мастацкай апрацоўцы саломкі Таццяна Крывянкова вярнуліся з рэспубліканскай выставы «Паміж зямлёй і сонцам» з перамогай! Гэта ў чарговы разпацвярджае, што за такімі ўзорнымі майстрамі – будучыня! Менавіта яны не толькі беражліва захоўваюць і не даюць забыць тэхналогіі рамёстваў мінулых пакаленняў, але і перадаюць іх далей, маленькім майстрам.

Юлія АНДРОСАВА.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube

Наш канал в Telegram

Наш канал в Viber