НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Каляндарна-абрадавыя святы ўжо даўно сталі візітнай карткай дзіцячага сада № 15, педагогі якога імкнуцца як мага больш расказаць дзецям аб беларускай культуры, прывіць любоў да роднай мовы, далучыць да нацыянальных традыцый і звычаяў. Свята “Гуканне вясны” не стала выключэннем.

 

Мерапрыемства ўразіла этнаграфічнай дакладнасцю і ўвагай арганізатараў да дэталяў. Дзеці разам з выхавацелямі заклікалі вясну беларускімі традыцыйнымі песнямі, вершамі, дыялогамі на роднай мове. Было зразумела, што рабятам было сапраўды цікава тое, што яны робяць.

Вялікае значэнне было нададзена і карагоду - аднаму з самых старажытных танцаў беларускага народа. Як і ў часы нашых продкаў, ён аб'яднаў песні, танцы і абрадавыя дзеянні (зварот да жаўрукоў, танец вакол святочнага "кола" з яркімі стужкамі, якое сімвалізуе сонца).

Нельга не адзначыць касцюмы і музычнае суправаджэнне мерапрыемства. Гледачы ўбачылі традыцыйнае беларускае адзенне: і белую кашулю з поясам у нацыянальным стылі, і чырвона-белыя касцюмы з узорыстымі фартухамі, і самабытныя какошнікі, і яркія вясновыя вянкі. Звярнулі на сябе ўвагу чырвоныя каралі, што нагадваюць рабіну, якія таксама з'яўляюцца элементам беларускага нацыянальнага касцюма.

Музычны педагог Ганна Новік віртуозна аб'яднала народныя песні “Жаўвароначкі, прыляціце”, “Вясна красна наставала" і сучасную рытмічную музыку. Не былі забытыя і нацыянальныя сімвалы. Адным з дзеючых асоб “Гукання вясны” стаў бусел - сімвал Беларусі, міралюбнасці і мудрасці. З ім была звязана частка праграмы, прысвечаная беларускім гульням і народным прыкметам.

На мой погляд, падобныя мерапрыемствы дапамагаюць дзецям зразумець, што значыць быць беларусам, адчуць сувязь з продкамі і адказнасць за пераемнасць пакаленняў.

Валянціна ЕРМАКОВА, маці выхаванкі дзіцячага сада.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube