НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Штогод, калі на календары люты, многія з асаблівымі пачуццямі ў душы ўспамінаюць ганаровага грамадзяніна горада Жлобіна, беларускага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца вёскі Старая Рудня Аляксандра Капусціна. Менавіта з нагоды яго дня нараджэння ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Н.К. Крупскай ужо ў 21-ы раз адбылося асаблівае для ўсёй Жлобінскай зямлі мерапрыемства – літаратурныя капусцінскія чытанні. Іх кульмінацыяй па традыцыі стала ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна.

Калі б лёс быў больш дабразычлівы да Аляксандра Пятровіча і дазволіў яму пражыць даўжэй, то ў гэтым годзе наш зямляк святкаваў бы сваё 96-годдзе. Але ж, на жаль, ён пакінуў нас яшчэ ў 1996 годзе. Таму і кветкі імянінніку прыйшлося не дарыць, а ўскладаць… Ускладаць на яго могілкі.

Пасля, ўжо па традыцыі, прадстаўнік кіраўніцтва раёна, родныя людзі, сябры Аляксандра Пятровіча, а таксама ўсе, хто так ці інакш перасякаўся з гэтым цудоўным і таленавітым чалавекам па жыцці, сабраліся ў зале бібліятэкі. Вядучая, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Алена Грахоўская, аб’явіла назву сёлетніх капусцінскіх чытанняў «Вернасць жыццёвай праўдзе». І мерапрыемства – распачалося…

Сярод гасцей было шмат тых, хто прыйшоў не проста паслухаць. Людзям хацелася расказваць пра Аляксандра Пятровіча, успамінаць цікавыя факты з біяграфіі, з сюжэтаў 29 аўтарскіх кніг, якія ён напісаў. На адбыўшыхся капусцінскіх чытаннях кожны з прысутных меў магчымасць сказаць добры прозы і публіцыстыкі. Адпаведны дыплом і падарунак яму ўручыла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Валянціна Няхай (на здымку). Далей гаворка пайшла адразу пра двух Аляксандраў, аб’ядноўваюць якіх і творчасць, і кнігі, і самая шчырая любоў да роднага краю.Аляксандр Мікалаевіч больш за ўсё піша зараз пра Чырвонабярэжскую зямлю – родную і самую дарагую для яго.

Далучыліся да выступленняў і іншыя пісьменнікі, паэты, знакамітыя людзі Жлобіншчыны: Ірына Сасна, Марыя Смірнова, Павел Луд, Пётр Шутаў, Мікалай Шуканаў, Святлана Горшунава, а таксама госць – Уладзімір Грахоўскі (сын Аляксандра Грахоўскага – быўшага старшыні Гомельскага аблвыканкама, аднаго з герояў кнігі «Красны Бераг. Людзі, іх лёсы і справы»).

Прыемна, што творчае мерапрыемства атрымалася па-асабліваму цёплым, бо літаратурная пляцоўка аб’яднала пад магутным «капусцінскім крылом» адразу два пакаленні – да старэйшых з задавальненнем далучылася моладзь: хтосьці, напрыклад, вучні Алена Арол і Дзмітрый Логінаў, чытаў вершы, хтосьці спяваў і граў на музычных інструментах.

Адным словам, усё атрымалася вельмі шчыра!

Юлія АНДРОСАВА.

Фота: Мікалай СЕМЯНЕЦ.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"twitterTelegram