НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета

У Гомелі, у карціннай галерэі імя Г. Х. Вашчанкі, адкрылася выстава мастакоў «Восеньскі калейдаскоп – 2026» – сумесны праект згаданаай установы культуры і абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (БСМ). У выставе бяруць удзел і жлобінскія мастакі.

Старшыня Гомельскага абласнога аб’яднання мастакоў БСМ, жлабінчанін Леанід Вялічка кажа:

– На выставе прадстаўлены работы (жывапіс, графіка, скульптура) больш за 50 аўтараў – вядомых і пачынаючых мастакоў. Сярод іх – работы жлобінскіх аўтараў: Уладзіміра Скрыганава, Уладзіміра Слесарава і мае.

На выставе прадстаўлены не толькі традыцыйныя восеньскія краявіды і нацюрморты, а і «восень» у філасофскім разуменні. Пры гэтым арганізатары мерапрыемства не абмяжоўвалі ўдзельнікаў толькі дадзенай тэматыкай, бо восень у кожнага свая.

Выстава будзе працаваць да 6 студзеня бягучага года.

Мікалай ШУКАНАЎ.

На прадстаўленых фота – работы жлобінскіх мастакоў, у тым ліку і на афішы.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук", instagram, twitter, Telegram.