
Сёння, 27 чэрвеня, у аграгарадку Чырвоны Бераг разгарнулася сапраўднае народнае гулянне. Маштабнае раённае свята «Чырвоны Бераг збірае сяброў» аб’яднала жыхароў Жлобіншчыны і гасцей з розных куткоў раёна.
Урачысты старт мерапрыемству дало яскравае святочнае шэсце ўдзельнікаў, якое задало тон усяму дню.
Цэнтральнай падзеяй афіцыйнай часткі стала шанаванне жыхароў мясцовага сельсавета — тых людзей, якія штодзённай працай праслаўляюць сваю малую радзіму.
Гасцями мерапрыемства стали старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Няхай, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Салаўёў, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вольга Багатава.
Музычную атмасферу і выдатны настрой даравалі лепшыя творчыя калектывы Жлобінскага раёна.
На працягу ўсяго вечара аграгарадку працуе выязны гандаль і тэматычныя выставы-продажы.
Свята працягваецца, пакідаючы ў сэрцах кожнага госця цёплыя ўспаміны і пачуццё сапраўднага адзінства.









Таццяна СКОБЕЛЕВА.
Фота аўтара.
Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук", instagram, twitter, Telegram.




















