НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета

25 снежня вядомаму беларускаму пісьменніку і драматургу, ураджэнцу Жлобіншчыны Міхасю Чавускаму (1904–1984) споўнілася б 115 гадоў.

Родам ён з в. Шапілава (цяпер аграгарадок Майскае). Загадваў хатай-чытальняй у роднай вёсцы, затым працаваў у Жлобінскай друкарні. Служыў пагранічнікам. Вучыўся на журналіста. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў адказным рэдактарам знакамітай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» і хадзіў на баявыя заданні ў партызанскім атрадзе. У згаданым выданні  змяшчаліся фельетоны, памфлеты, карыкатуры, якія высмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да барацьбы з ворагам. Тут друкаваліся Я. Колас, Я. Купала, Я. Брыль, К. Крапіва, К. Чорны, іншыя.

Пасля вайны М. Чавускі працаваў галоўным рэдактарам БелТА, потым – Рэспубліканскага радыёвяшчання, займаў іншыя адказныя пасады. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. З 1957 года – член СП СССР. Аўтар зборнікаў сатыры і гумару «Крытычны момант», «Чаму ж не смяяцца», дакументальнай аповесці «Фарбамі гневу», іншых.

У Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі (раней – музей народнай славы горада) як каштоўная рэліквія захоўваецца кніга М. Чавускага «Чаму ж не смяяцца» з аўтографам (гл. здымак). 

Вераніка РУДНІК,

галоўны храніцель фондаў музея.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube

Наш канал в Telegram