НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ва ўстановах культуры і адукацыі Жлобінскага раёна з гэтай нагоды праходзяць тэматычныя мерапрыемствы.

«Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі...» – такімі словамі пачалося свята, прысвечанае Дню роднай мовы ў дзіцячым садку № 43. Маленькія выхаванцы гэтай дашкольнай установы, апрануўшыся ў нацыянальнае адзенне, чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную зямлю, мову, пелі песні. Загадчык установы адукацыі Люся Нагіева адзначае:

– Сапраўдным патрыётам можа быць толькі той, хто паважае і ведае родную мову, шануе свае карані, традыцыі продкаў. Нагадаем, што Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Моўная раз настайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але ў бліжэйшы час звыш 40% з іх можа знікнуць, страціўшы сваіх апошніх носьбітаў. У Беларусі пражывае больш за 140 народнасцей, і ў любога іх прадстаўніка ёсць магчымасць карыстацца роднай мовай. Больш таго, дзяржава стварае ўмовы для навучання ў краіне на розных нацыянальных мовах.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegramYouTube