НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Из архива ndsmi.by

У снежні 2022 г. у Баранавічах убачыла свет новая кніга кандыдата гістарычных навук, краязнаўца, ураджэнца Жлобіншчыны Аляксандра ПЯТРУННІКАВА «Избранные журнальные и газетные статьи» (на рускай і беларускай мовах).

Восенню мінулага года Аляксандр Емяльянавіч адзначыў сваё 86-годдзе. Але, нягледзячы на такі паважаны ўзрост, ён паранейшаму актыўна займаецца краязнаўствам.

– Я не магу ўседзець на месцы. І ўвесь род мой такі актыўны, – кажа субяседнік. – Напрыклад, мой дзед Мітрафан Леанкоў (1884– 1978 гг.) здолеў выбіцца з простых сялян у аграномы, на якога вучыўся ў Маравіі. І яшчэ да рэвалюцыі стаў адным з самых паважаных людзей на Жлобіншчыне. А ў савецкі час узначаліў калгас у пасёлку Нікольскі, што пад Пірэвічамі. Адтуль і я родам.

Прадметам «гісторыя» Аляксандр Пятруннікаў захапіўся яшчэ будучы школьнікам – вучнем Пірэвіцкай школы. Ён удзячны сваёй настаўніцы Людміле Аляксандраўне Віннікавай.

Новая кніга Аляксандра Пятруннікава ўжо чацвёртая. Аўтар сабраў свае лепшыя артыкулы (каля 40), якія былі надрукаваны ў 1990–2020 гг. у часопісах «Беларуская думка», «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні» (Мінск), інш., газетах «Новы дзень» (Жлобін), «Наш край» (Баранавічы), «Мончегорский рабочий» (г. Манчагорск Мурманскай вобл., дзе аўтар пэўны час працаваў намеснікам дырэктара філіяла Санкт– Пецярбургскага горнага інстытута), інш. Значная частка гэтых публікацый тычыцца гісторыі Жлобіншчыны.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота аўтара.