НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Пісьменніца, наша зямлячка, жыхарка аграгарадка Лукскі  Жлобінскага раёна, Валянціна Кадзетава-Арэстава перамагла ў рэспубліканскім літаратурным конкурсе «Іван Шамякін. «Сэрца на далоні», прысвечаным Дню беларускага пісьменства.

Сумесным рашэннем экспертнай камісіі і савета Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Кадзетава-Арэстава прызнана пераможцам конкурсу ў намінацыі  «Кароткае апавяданне». Назва яе твора – «Гараджанка і лясун».

Конкурс праводзіўся па ініцыятыве Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго старшыня Уладзімір Гаўрыловіч, ён жа – старшыня аргкамітэту творчага спаборніцтва, паведаміў журналісту «Новага дня»:

– У намінацыі «Кароткае апавяданне» на конкурс было даслана 55 апавяданняў. Творчасці Валянціны Кадзетавай-Арэставай заслужана была дадзена высокая ацэнка. 

Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Іван Шамякін. «Сэрца на далоні» будзе праводзіцца ў Дзень беларускага пісьменства –  4 верасня 2022 г. у  г. Добрушы ля помніка І.П. Шамякіну.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Здымак з адкрытых крыніц

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegramYouTube