Дзень народнага адзінства, які Беларусь адзначае 17 верасня, сімвалізуе непарыўную сувязь пакаленняў, адданых Айчыне людзей, якія адстойвалі і адстойваюць свае нацыянальныя каштоўнасці і ідэалы.
Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, якое адбылося 17 верасня 1939 года, з’яўляецца сімвалам адзінства нашага народа, які пераадолеў цяжкасці і нават жудасныя гістарычныя падзеі, але не скарыўся. Таму сёння, адчуваючы подых гісторыі, мы аддаём свой голас за мір, росквіт і спакой у нашай краіне.
Кожны з нас сваёй плённай працай упісвае свой штрых у развіццё роднай Беларусі. І наша жаданне – ствараць сучаснае сваёй зямлі і разам ісці ў будучае.
Суверэнітэт Беларусі выпакутаваны, заваяваны цаной жыццяў мільёнаў людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. У цяжкіх ваенных выпрабаваннях найбольш ярка праявіліся мужнасць і патрыятызм беларусаў, якія не скарыліся перед ворагам. Не шкадуючы сябе, за краіну змагаліся і дзеці, і старыя. І наша Беларусь вытрымала гэты жорсткі экзамен.
Не менш цяжкім быў і пасляваенны час, калі прыйшлося адраджаць Радзіму. Плячом да пляча працавалі і жлабінчане, аднаўляючы разбураны горад і вёскі, выхоўваючы ў нялёгкіх умовах дзяцей. Нашых землякоў тады аб’ядноўвала імкненне годна жыць у адзінай моцнай дзяржаве. І ішло яно з глыбіні народнай душы.
Праз гады папрыгажэла і родная Беларусь, змяніўся і Жлобін. Мы пачалі будаваць прамысловыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы – з’явіліся БЕЛФА, флагман беларускай металургіі – БМЗ. Перад нашымі землякамі адкрыліся перспектывы развіцця гаспадарчага жыцця, навукі, культуры, стваральнай працы ў адзінай дзяржаве на карысць усяго беларускага народа. Гэта ўсё стала магчымым дзякуючы таму, што мы былі разам.
Сёння мы працуем і вучымся, дабіваемся поспехаў на карысць сваёй краіны і ўсе дасягненні прысвячаем любімай Беларусі. Мы разам супрацьстаім шматлікім выклікам, з якімі даводзіцца сутыкацца нашай незалежнай дзяржаве, бо лічым, што адзінства – гэта надзейны шчыт народа, гатовага згуртавацца ў любы момант. І нас аб’ядноўвае адказнасць за лёс роднай краіны.
Таццяна СКОБЕЛЕВА.
Фота з архіва музея і рэдакцыі.
Читайте также:
Кіраўніцтва раёна віншуе жлабінчан з Днём народнага адзінства
Программа мероприятий, посвященная Дню народного единства в Жлобинском районе
Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук", instagram, twitter, Telegram, YouTube