НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Сёння, 26 чэрвеня, – 81-я гадавіна вызвалення Жлобінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай важнай для жлабінчан датай іх павіншаваў адзін з самых актыўных краязнаўцаў суседняга Рагачоўскага раёна, капітан унутранай службы ў адстаўцы Міхаіл АЛЬХА, які наведаўся ў рэдакцыю газеты «Новы дзень».

Міхаіл Мікалаевіч родам з Усходняга Палесся, але з 1979 года жыве ў Рагачове. Гэты старажытны горад стаў для яго другой малой радзімай. У снежні 2002 года ён пайшоў на пенсію і ўладкаваўся на працу ў Рагачоўскі дзяржаўны музей «Народнай славы». Арганізаваў і працягвае аставацца старшынёй Рагачоўскага клуба краязнаўцаў «Замчышча-2». З 2017 года выпускае самвыдатаўскі «Рагачоўскі гістарычны часопіс». Міхаіл Альха лаўрэат раённай прэміі «Залаты Рог», якая прысуджаецца Рагачоўскім райвыканкамам у сацыяльна-культрунрнай сферы, а таксама Іолшынскай прэміі, якой адзначае актыўных краязнаўцаў Рагачоўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі пры фінансавай падтрымцы райвыканкама.

Асноўная тэма краязнаўчых даследаванняў Міхаіла Альхі – пошук ураджэнцаў Рагачоўскага раёна, якія зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пра воінаў, якія загінулі на тэрыторыі Рагачоўскага раёна. Краязнаўца адзначае:

– Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны для рагачоўцаў і жлабінчан цесна звязана. Так, летам 1941 года 63-ці стралковы корпус пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Леаніда Пятроўскага ў выніку паспяховага контрудару адначасова вызваліў Жлобін і Рагачоў. У 1943-1944 гадах многія жлабінчане прымалі ўдзел у вызваленні Рагачоўшчыны і загінулі тут. Сярод іх – бацька вядомага беларускага пісьменніка, ураджэнца Жлобіншчыны Уладзіра Содаля Ілля Содаль, многія іншыя.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота Людмілы КРЫЧКО.  

На здымку: Міхаіл Альха ў рэдакцыі газеты «Новы дзень» (злева).

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegram