НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Сёння, 24чэрвеня, спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага –беларускага класіка. Яго жыццё і творчасць сталі адлюстраваннем трагічных старонак гісторыі Беларусі.

Кузьма Чорны, сапраўднае імя якога Мікалай Карлавіч Раманоўскі, пражыў усяго 44 года. Пачаўшы свой творчы шлях як паэт, ён пасля цалкам прысвяціў сябе прозе.

 Літаратурныя крытыкі адзначаюць, што творчасць Кузьмы Чорнага дазваляе глыбей зразумець беларускі народ, яго культуру і гісторыю, а таксама пранікнуцца тонкасцямі і багаццем беларускай мовы і яе дыялектаў.

 У 1941—1944 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі . Удзельнічаў у выданні газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Працаваў над раманамі «Вялікі дзень» (1941—1944), «Пошукі будучыні» (1943), «Млечны Шлях» (1944). 

Пераклаў на беларускую мову аповесці «Станцыйны даглядчык», «Трунар», «Дуброўскі», «Капітанская дачка» А. Пушкіна, п’есы «Рэвізор» М. Гогаля, «Гарачае сэрца» і «Позняе каханне» А. Астроўскага, «Апошнія» і «Варвары» М. Горкага…

У цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. Н. К. Крупскай праходзіць літаратурная выстава-абзор «Майстар жывой і непаўторнай мовы», прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Кузьмы Чорнага. Супрацоўнікі знаёмяць наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам знакамітага пісьменніка.

Яніна ШУМЧАНКА.

Фота прадстаўлена цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Н. К. Крупскай.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegramYouTube