НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

У панядзелак выхаванцы падарожнічалі «Па старонках роднай мовы». Праз розныя віды дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага – яны мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.

Аўторак быў прысвечаны тэме «Падарожжа ў казку». У гэты дзень дзеці вучыліся эмацыянальна ўспрымаць казку, разумець яе змест, вымаўляць беларускія словы.

«Мой родны кут» – так гучала тэма серады. У гэты дзень дзеці паглыблялі свае веды пра горад Жлобін, славутых землякоў і вядомыя мясціны.

Асаблівы эмацыянальны водгук у выхаванцаў атрымаў Беларускі дзень здароўя пад назвай «Разам гуляем – сябе забаўляем», які адбыуся ў чацвер. Дзеці гулялі ў рухомыя беларускія гульні, адгадвалі загадкі і выконвалі беларускія песні на музычных інструментах. Скончыўся дзень здароўя вясёлым флэшмобам «Бульбадэнс».

Тэма пятніцы – «Сёння ў нашай хаце свята». З выхаванцамі праводзіліся заняткі-забавы, гутаркі пра беларускія святы. Таксама дзеці наведалі выставу прадметаў вясковага побыту і прыладаў працы, якая была арганізавана ў дашкольнай установе.

Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям і іх бацькам надоўга. І можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў хатах выхаванцаў.

Кацярына МАРУСАВА,

намеснік загадчыка яслей-сада № 32.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube