НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

На філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны прайшло мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы, у якім прынялі ўдзел студэнты І курса, выкладчыкі і выпускнікі факультэта розных гадоў.  

 Акрыла сустрэчу прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук Аляксандра Станкевіч, якая расказала пра сваю малую радзіму Навагрудчыну. Дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Алена Халяўка падзялілася ўспамінамі пра сваё дзяцінства, якое прайшло ў Гомелі. Супрацоўнік Жлобінскай райгазеты «Новы дзень», выпускнік гісторыка-філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны 1988 года Мікалай Шуканаў расказаў студэнтам пра горад Жлобін, яго гісторыю і сучаснае жыццё, творчасць пісьменнікаў – ураджэнцаў Жлобіншчыны.

У гэтай жа аўдыторыі адбыўся конкурс чытальнікаў з ліку студэнтаў «Мой родны кут, як ты мне мілы!..». Членамі журы з’яўляліся А. Станкевіч, А. Халяўка, М. Шуканаў, асістэнт кафедры беларускай мовы А. Чарнышова і аўтар гэтых радкоў.

Людміла МІНАКОВА,

дацэнт кафедры беларускай мовы, ураджэнка Жлобіншчыны.

Выступае Мікалай Шуканаў

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube