НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

З юбілеем Паўла Луда (злева) віншуе Аляксандр Бурлакоў

Юбіляра шчыра павіншавалі ў савеце ветэранскай арганізацыі чыгуначнага вузла. Яго старшыня Аляксандр Бурлакоў уручыў Паўлу Канстанцінавічу лістпадзяку ад савета і падарунак. Ветэрана з круглай датай павіншаваў і старшыня савета раённага аб’яднання ветэранаў Пётр Шутаў.

Павел Луд нарадзіўся ў Лунінецкім раёне. Але большая частка яго жыцця прайшла ў Жлобіне. Наш край і сёння натхняе паэта. Яго вершы друкаваліся ў нашай газеце, зборніках, якія выдавала раёнка, у іншых беларускіх выданнях.

Жыццё Паўла Луда цесна звязана з чыгункай. Гудкі паравозаў ён чуў з дзяцінства, таму што чыгунка праходзіла праз яго родную вёску Дрэбск.

У працоўнай кніжцы былога машыніста запісана шмат падзяк за добрасумленную працу. Быў ён узнагаро-джаны і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Чыгунка займае значнае месца і ў яго творчасці. Усё сваё свядомае жыццё юбіляр быў актыўным грамадзянінам, неаднаразова выбіраўся дэпутатам гарадскога і раённага Саветаў дэпутатаў. Сёння ён актыўна ўдзельнічае ў жыцці ветэранскіх арганізацый: чыгуначнага вузла і раённай.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота: Уладзімір СІНІЦЫН

Рэдакцыя «Новага дня» таксама віншуе Паўла Луда з юбілеем і жадае яму творчых поспехаў і здароўя.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: «ВКонтакте» , «Одноклассники», «Фейсбук»instagramtwitterTelegram