НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета

У пачатку сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Міколы (Мікалая Радзівонавіча) Лупсякова (1919–1972). Нарадзіўся ён у Маскве, але дзяцінства яго і большасць гадоў сталага жыцця прайшлі на бацькоўскай радзіме – на Жлобіншчыне.

Галоўным жыццёвым экзаменам на сталасць і чалавечнасць для пісьменніка стала Вялікая Айчынная вайна. Будучы артылерыстам, ён удзельнічаў у баях за Маскву, ваяваў на Цэнтральным, Варонежскім франтах, пад Харкавам. У 1943 годзе быў цяжка паранены і пасля лячэння дэмабілізаваны. Тэма вайны засталася для Міколы Лупсякова самай блізкай. Крытыкі ўключылі аўтара ў адзін рад з пісьменнікамі, якія першымі пачалі паказваць так званую «акопную праўду».

Наогул Мікола Лупсякоў быў майстрам малых эпічных жанраў. Аб гэтым сведчаць і яго зборнікі апавяданняў: «Першая атака» (1946), «Мост» (1947), «Наберагах Дняпра» (1966), іншыя. Пасля смерці пісьменніка ўбачылі свет яго зборнікі апавяданняў «Міхалаў дуб» (1974) і «Дняпроўская чайка» (1988). Апошнія гады жыцця пісьменніка праходзілі то ў Мінску, то ў Стрэшыне, але больш у Стрэшыне, дзе захаваўся дом, у якім ён жыў. А вуліца названа ў яго гонар.

Мікалай ШУКАНАЎ.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter" 

Наш канал на YouTube