Дарагія браты і сёстры! У гэтыя святочныя дні, калі мы праслаўляем Хрыстовае Уваскрэсенне – Пасху – скіроўваю сардэчныя віншаванні натхнёнымі і нязменна вялікімі словамі пасхальнай радасці: Хрыстус уваскрос!
У гэтых словах і пераможная вестка, і заклік да радасці, і прывітанне любові, і пажаданне міру, і знак Божай міласэрнасці да чалавечага роду. Перажываючы гэты найсвяцейшы час нашага адкуплення і радуючыся неспасцігальнай любові Збаўцы да ўсяго чалавецтва, дасылаю вам шчырыя і найлепшыя пажаданні. Няхай Уваскрослы Хрыстус адорвае моцным здароўем, радасцю і сілай, каб прымаць кожны дзень новыя заданні і выклікі, умацоўвае веру, надзею і любоў, якіх так моцна патрабуе сучасны свет. Будзем памятаць, што Богу належыць канчатковая перамога над смерцю і цемрай зла, а Яго міласэрнасць не мае межаў.
Ксёндз Алег ГРЫГАРОВІЧ,
пробашч парафіі Св. Казіміра.
Чытайце таксама:
В Жлобинском костеле Матери Божией прошло праздничное Пасхальное богослужение
Кіраўніцтва раёна віншуе хрысціян каталіцкага веравызнання са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем
Читайте ndsmi.by в социальных сетях: «ВКонтакте» , «Одноклассники», «Фейсбук», instagram, twitter, Telegram