Новы дзень

У Беларусі плануюць наладзіць вытворчасць хлеба з фіялетавай пшаніцы — незвычайнага збожжа, якое актыўна выкарыстоўваецца ў Омскай вобласці. Пра гэта расказаў старшыня камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Мінаблвыканкама Сяргей Прымачэнка, паведамляе SmartPress.

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва з омскімі селекцыянерамі ўжо прынесла першыя вынікі. Фіялетавую пшаніцу завезлі ў Беларусь і выпрабавалі на базе Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў. У найбліжэйшы час яе будуць правяраць у розных рэгіёнах краіны — у Цэнтральнай, Паўднёвай і Паўночнай зонах.

«Мы бачылі, што ў Омску хлеб з такой пшаніцы актыўна купляюць людзі. Не сталі губляць час на стварэнне ўласнага сорту, а перанялі вопыт. Сёлета хочам пратэставаць яго шырэй і зразумець, як культура павядзе сябе ва ўмовах Беларусі», — растлумачыў Прымачэнка.

Фіялетавы хлеб вызначаецца высокім утрыманнем антыаксідантаў і, як сцвярджаюць спецыялісты, можа быць больш карысны за звычайныя белы і жытні.

Источник Звязда.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegram