Новы дзень

Вялікдзень – свята Уваскрэсення Хрыста – з’яўляецца цэнтральнай падзеяй біблейскай гісторыі. Падрыхтоўка да яго вядзецца на працягу ўсяго Вялікага посту, калі мы ўспамінаем зямны шлях Ісуса Хрыста.

У суботу (у 22.00) пачнецца вячэрня, або літургія Святла. Запаленыя ў гэты час свечкі будуць сімвалізаваць уваскрэсенне Ісуса Хрыста. Пасля ўсяночнай дома па традыцыі накрываецца багаты стол, упрыгожаны свечкамі і першымі вясновымі кветкамі. Галоўныя стравы – асвячоныя пасха, фарбаваныя яйкі і кулічы. Таксама мае быць шмат мяса. Адбудзецца абмен падарункамі. Іх дораць не толькі родзічам, але і сябрам, і ўсім людзям.

М. ВАРАНОВІЧ.

Асвячэнне пасхі, фарбаваных яек і кулічоў адбудзецца ў Жлобінскім касцёле Маці Боскай у суботу: у 9, 12, 15 і 18 гадзін дня і пасля Пасхальнай вігілііі, якая пачнецца ў 22.00.

Фота з архіву ndsmi.by

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: «ВКонтакте» , «Одноклассники», «Фейсбук»instagramtwitterTelegram